вторник, 6 марта 2018 г.

Урок беларусазнаўства "Які гэта цуд - мова мая родная!"

21 лютага ў 7 “А” класе прайшоў урок беларусазнаўства “Які гэта цуд – мова мая родная!” Урок быў прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы, які быў абвешчаны на Генеральнай канферэнцыі ЮНЭСКА ў лістападзе 1999 года. Гімназісты гаварылі на роднай мове аб нашай роднай мове – беларускай.
Наша мова ўзнікла сотні тысяч гадоў таму назад. А затым у працесе сумеснай дзейнасці людзей сфарміравалася як сродак зносін.
Знакамітая беларуская паэтэса Цётка пісала: «Роднае слова! 3 малых дзён чуем мы цябе з матчыных вуснаў. Ты нам тлумачыш усе дзівы свету, якія дзіцячае вока бачыць навокал сябе першы раз».
Так Цётка падкрэслівала значэнне мовы як духоўнага скарбу, які перадаецца ад дзядоў і бацькоў да дзяцей і ўнукаў, ад пакалення да пакалення. Гімназісты на мерапрыемстве слухалі беларускія легенды і паданні, гляделі мультыплікацыйны фільм “Дзед”. На уроку была прадстаўлена прэзентацыя пра міфічных герояў легенд і казак.  Яшчэ ўспаміналі беларускія калыханкі, дражнілкі, лічылкі, гумарэскі, адгадвалі загадкі-жарты.  
Шчарбацэвіч Ліза вельмі эмацыянальна і выразна прачытала верш Д. Бічэль “Родныя словы”, з якім 22 лютага стала пераможцам абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу “Чытаем па-беларуску з velkom”.

Яшчэ для гімназістаў была прадстаўлена прэзентацыя “Беларускія кнігі-юбіляры 2018 года” і відэаролік, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы. Ён быў створаны вучнямі 5 “Б” класа.









Комментариев нет:

Отправить комментарий