пятница, 26 января 2018 г.

Урок-гульня "Азбука сімвалаў краіны"

25-26 студзеня вучням 2 «А» и 2 «Б» класаў была прапанавана гульня па кнізе Людмілы Ўладзіміраўны Мінкевіч “Мая Радзіма – Беларусь. Азбука сімвалаў краіны.”
Кніга запрашае юнага чытача  ў падарожжа па роднай Беларусі, каб пазнаёміцца з гісторыяй краіны, яе прыродай, культурай, знакамітымі суайчыннікамі і шмат чым іншым, што складае гонар дзяржавы і робіць яе адметнай ад усіх іншых.
Што і хто з’яўляюцца сімваламі Беларусі, па якіх пазнаюць і паважаюць нашу краіну ў свеце? Адказ на гэтае пытанне для самых маленькіх нашых грамадзян аўтар падрыхтавала ў выглядзе азбукі. А яшчэ да кожнай літары азбукі падабраны некалькі мілагучных беларускіх слоў, каб паказаць прыгажосць роднай мовы, прывіць густ да яе з самага маленства.

Вучні слухалі цікавую інфармацыю пра сімвалы Беларусі на выбраныя літары азбукі. Затым адказвалі на пытанні. Кожнаму класу было дано заданне намаляваць беларускі ручнік. Вучні з цікавасцю праглядзелі беларускі мультфільм “Піліпка”, паводле беларускай народнай казкі Піліпка-сынок. У канцы мерапрыемства дзеці удзельнічалі ў віктарыне з наступнымі заданнямі: “Перакладзі з рускай на беларускую мову назвы кветак”, “Перакладзі з беларускай мовы на рускую назвы жывёл і птушак”, “З якімі ягадамі вы пазнаёміліся?”, “Пытанні на ўважлівасць”.





Комментариев нет:

Отправить комментарий