пятница, 21 февраля 2025 г.

Турнір "Знаўцы роднай мовы"

 

        “Родная мова, быццам цэмент, звязвае людзей. Яна дае ім найлепшы спосаб разумець адзін аднаго, адной думкай жыць, адной долі шукаць”, - так пісала пра родную мову Цётка.

      У Міжнародны дзень роднай мовы бібліятэкарамі ўстановы адукацыі для дзяцей 5 “В” класа быў арганізаваны турнір “Знаўцы роднай мовы”. Змагаліся тры каманды “Буслік”, “Валошкі”, “Вясёлка”. Удзельнікі выконвалі прапанаваныя заданні: складалі і тлумачылі прыказкі, гулялі ў рыфмы, “разглядалі” бабулін куфэрак, тлумачылі значэнне фразеалагізмаў, выконвалі яшчэ многа цікавых і пазнавальных заданняў. Прайграўшых у турніры не было, усе ўдзельнікі атрымалі салодкія падарункі. Падчас мерапрыемства прагучалі ўрыўкі з вершаў на беларускай мове, бібліятэкары наладзілі выставу кніг беларускіх пісьменнікаў, накіраваную на папулярызацыю беларускай мовы і літараруры сярод падрастаючага пакалення, на выхаванне павагі і любові да роднага слова. У завяршэнні мерапрыемства прагучалі заключныя і важныя словы, што беларуская мова заслугоўвае таго, каб яе любілі, ганарыліся ею і размаўлялі.










Комментариев нет:

Отправить комментарий