суббота, 8 февраля 2025 г.

Квест-гульня "Ганарымся роднай Беларуссю"

        8 лютага ў 3-х класах прашла квэст-гульня «Ганарымся роднай Беларуссю». Веды аб Беларусі дзецям неабходны, таму што яны тут нарадзіліся і жывуць. А кожны беларус проста павінен ведаць аб сваёй Радзіме больш, чым турысты, якія наведваюць нашу краіну. Мы павінны штодзённа цікавіцца навінамі Беларусі, ведаць падзеі, якія тут абдываюцца. Наша сённяшняя гульня паглыбіла і праверыла веды дзяцей пра іх Радзіму.

        У працэсе мерапрыемства дзеці выконвалі наступныя заданні: “Беларусь – мая дзяржава”, “Знакамітыя асобы Беларусі”, “Раслінны свет Беларусі”, “Жывёлы Беларусі”, “Музычная старонка” і “Этнаграфічны куточак”.

       Пры выкананні задання “Беларусь – мая дзяржава” дзеці разгадалі крыжаванку і растлумачылі сэнс цэнтральнага слова “патрыёт”.

    Каб праверыць, як вучні ведаюць знакамітых асоб Беларусі, трэба было суаднесці партрэты са словамі на дошцы. У іх гэта хутка атрымалася.

        На трэцім заданні “Раслінны свет Беларусі” было прапанавана скласці калаж з кветак, якія растуць у нашай краіне.

         Наша Радзіма багата не толькі раслінамі, але і разнастайнымі жывёламі. Дзеці адгадалі загадкі і вывесілі на дошку іллюстрацыі жывёлы-адгадкі.

         На заданні “Музычная старонка” вучні паслухалі відэаролік музычнага гурту “Дразды” з песняй “Сланечнік” і таксама ўспомнілі другіх спевакоў Беларусі.

         На станцыі “Этнаграфічны куточак” дзеці пазнаёміліся з асаблівасцямі жыцця і быта жыхароў нашай мясцовасці.

   Пры выкананні кожнага задання вучні атрымлівалі пазлы. У канцы мерапрыемства настаў час скласці з іх карту нашай Радзімы – Рэспублікі Беларусь, прыгожай, любімай і незалежнай.












Комментариев нет:

Отправить комментарий