пятница, 4 марта 2022 г.

Урок-гульня "Азбука сімвалаў краіны"

 26 лютага вучням 2 класаў была прапанавана гульня па кнізе Людмілы Ўладзіміраўны Мінкевіч “Мая Радзіма – Беларусь. Азбука сімвалаў краіны.” Гэтае мерапрымства ужо праводзілася некалькі гадоў таму.  

Што і хто з’яўляюцца сімваламі Беларусі, па якіх пазнаюць і паважаюць нашу краіну ў свеце? Адказ на гэтае пытанне для самых маленькіх нашых грамадзян аўтар падрыхтавала ў выглядзе азбукі. А яшчэ да кожнай літары азбукі падабраны некалькі мілагучных беларускіх слоў, каб паказаць прыгажосць роднай мовы, прывіць густ да яе з самага маленства.

Вучні слухалі цікавую інфармацыю пра сімвалы Беларусі на выбраныя літары азбукі. Затым адказвалі на пытанні. Дзеці з цікавасцю праглядзелі беларускі мультфільм “Піліпка”, паводле беларускай народнай казкі Піліпка-сынок. У канцы мерапрыемства ўдзельнічалі ў віктарыне.







Комментариев нет:

Отправить комментарий