среда, 9 декабря 2020 г.

Літаратурная гасцёўня "Быў. Ёсць. Буду"

3 снежня у 10 “Б”класе праведзена літаратурная гасцёўня “Быў. Ёсць. Буду”, прысвечаная юбілею знакамітага беларускага пісьменніка Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча. 26 лістапада споўнілася 90 год з дня нараджэння пісьменніка. Уладзіміра Караткевіча называюць гонарам і сумленнем беларускай літаратуры. Лёс даў пісьменніку кароткае жыццё – усяго няпоўныя 54 гады, еле ён здолеў з бляскам сцвердзіць сябе у паэзіі і мастацкай прозе, драмтургіі, публіцыстыцы і крытыцы, у дзіцячай літаратуры і перакладчыцкай справе. Караткевіча лічаць першым беларускім пісьменнікам, які звярнуўся да жанру гістарычнага дэтэктыва. Гімназісты больш падрабязна пазнаеміліся з біяграфіяй У. Караткевіча, чыталі яго вершы, глядзелі відэаролікі па творчасці пісьменніка, пра Радзіму Караткевіча – Оршу і музей пісьменніка, слухалі кліп на верш Караткевіча “Дзе мой край”. У канцы адказалі на пытанні віктарыны. На мерапрыемстве была прадстаўлена кніжная выстава “Уладзімір Караткевіч: знаемы і незнаемы”. На гэтым літаратурная гасцёўня закончылася, але знаемства з творчасцю гэтага таленавітага пісьменніка будзе доўжыцца.

Комментариев нет:

Отправить комментарий