22
кастрычніка ў 3 «А» класе прайшла літаратурная
гульня-падарожжа “У свеце казак А. Вольскага”, прысвечаная 100-гадоваму юбілею
пісьменніка. Вучні пазнаеміліся з жыццем і творчасцю знакамітага беларускага
пісьменніка Артура Вольскага. Гэты папулярны дзіцячы пісьменнік усе свае жыцце
гаварыў па-беларуску, прапагандаваў родную мову і нацыянальную культуру. Ен
вельмі любіў дзяцей і пісаў для іх цудоўныя кніжкі. Вучні чыталі яго вершы,
калыханкі. Паглядзелі відэа “Дзед Барадзед”. Таксама ўдзельнічалі ў наступных
конкурсах: “Загадкі”, “Жывельны свет”, “Памылкі набіральшчыка”, “Малая
Радзіма”, “Біяграфічны”. На мерапрыемстве была прадстаўлена кніжная выстава
твораў Артура Вольскага. Дзяцей зацікавілі казкі, вершы і загадкі пісьменніка.
Многія вучні бралі пачытаць у бібліятэцы займальную кнігу А. Вольскага “Еду у
госці да слана”.
Комментариев нет:
Отправить комментарий