26 лютага вучням 2-х класаў была прапанавана гульня па кнізе Людмілы Ўладзіміраўны Мінкевіч “Мая Радзіма – Беларусь. Азбука сімвалаў краіны.” Гэтае мерапрымства ужо праводзілася некалькі гадоў таму.
Што і хто з’яўляюцца
сімваламі Беларусі, па якіх пазнаюць і паважаюць нашу краіну ў свеце? Адказ на
гэтае пытанне для самых маленькіх нашых грамадзян аўтар падрыхтавала ў выглядзе
азбукі. А яшчэ да кожнай літары азбукі падабраны некалькі мілагучных беларускіх
слоў, каб паказаць прыгажосць роднай мовы, прывіць густ да яе з самага
маленства.
Вучні слухалі цікавую
інфармацыю пра сімвалы Беларусі на выбраныя літары азбукі. Затым адказвалі на
пытанні. Дзеці з цікавасцю праглядзелі беларускі мультфільм
“Піліпка”, паводле беларускай народнай казкі Піліпка-сынок. У канцы
мерапрыемства ўдзельнічалі ў віктарыне.
Комментариев нет:
Отправить комментарий