13
сакавіка ў 4-х класах прайшло мерапрыемства, прысвечанае 90-годдзю з дня
нараджэння беларускага пісьменніка Паўла Місько. Вучні пазнаёміліся з яго
творчасцю і паслухалі кароткі змест яго аповесцей “Навасёлы” і “Эрпіды на
планеце Зямля”. Потым яны разгадалі крыжаванку па гэтым творам. На кніжнай
выставе былі прадстаўлены творы пісьменніка, а таксама і тыя аповесці, па якім
складалася крыжаванка. Таму мерапрымства
было названа выстава-крыжаванка “Неверагодныя прыгоды з Паўлам Місько”.
Мерапрымства закончылася праглядам беларускага мультфільма “Пра дружбу, Шарыка
і лятаючую талерку”, у аснове якога ляжыць фантастычная гісторыя, як і ў
аповесці “Эрпіды на планеце Зямля”.
Комментариев нет:
Отправить комментарий