суббота, 6 февраля 2021 г.
Літаратурны час "Мастак вялікага грамадзянскага абавязку"
29 студзеня ў 11 «Б» класе прайшоў літаратурны час “Мастак вялікага
грамадзянскага абавязку”, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння народнага
пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна. Яшчэ пры жыцці ён стаў адным з самых
вядомых і папулярных пісьменнікаў у Беларусі і за яе межамі. Яго творы
перакладзены больш чым на 30 моў свету, выдаваліся ў Савецкім Саюзе
шматтысячнымі і мільённымі тыражамі. У канцы 1970-х гадоў па чытабельнасці ў
СССР сярод пісьменнікаў ён займаў пятае месца. Шамякін працаваў у літаратуры
надзвычай плённа, выдаў дзесяткі кніг апавяданняў, раманаў, аповесцей.
Дастаткова назваць раманы «Крыніцы», «Сэрца на далоні», «Снежныя зімы», «Атланты
і карыятыды», «Вазьму твой боль», «Злая зорка», цыкл аповесцей «Трывожнае
шчасце», аповесці «Гандлярка і паэт», «Ахвяры». Пісьменнік заўсёды смела
распрацоўваў матэрыял сучаснага жыцця, браўся за многія тэмы. Нездарма А.
Куляшоў пісаў: “Проза Івана Шамякіна - своеасаблівы літаратурны барометр. Яна
служыць дакладным паказчыкам усіх змен і новых веянняў, якія адбываюцца вакол
нас; па ёй можна меркаваць аб ступені важнасці ці злабадзённасці пытанняў, якімі
ў гэты момант жывуць сучаснікі пісьменніка і якія ім закранаюцца”. Больш чым
паўстагоддзя I. Шамякін аддаў творчай працы і грамадскай дзейнасці. Ён выбіраўся
дэпутатам рэспубліканскага ўзроўню і Вярхоўнага Савета СССР, з 1971 па 1985 г.
узначальваў Вярхоўны Савет БССР. Шмат гадоў I. Шамякін працаваў на ключавых
пасадах у Саюзе пісьменнікаў Беларусі, кіраваў выдавецтвам «Беларуская
энцыклапедыя». На працягу літаратурнага часу гімназісты больш падрабязна
пазнаёміліся з жыццём і творчасцю гэтага таленавітага пісьменніка, паглядзелі
відэаролік. Спадзяюся, што гэта мерапрыемства спрыяла абуджэнню цікавасці
адзінаццацікласнікаў да творчасці І. Шамякіна.
Подписаться на:
Комментарии к сообщению (Atom)
Комментариев нет:
Отправить комментарий