21 лютага ў 7 “А” класе прайшоў
урок беларусазнаўства “Які гэта цуд – мова мая родная!” Урок быў прысвечаны
Міжнароднаму дню роднай мовы, які быў абвешчаны на Генеральнай канферэнцыі
ЮНЭСКА ў лістападзе 1999 года. Гімназісты гаварылі на роднай мове аб нашай
роднай мове – беларускай.
Наша мова ўзнікла сотні тысяч
гадоў таму назад. А затым у працесе сумеснай дзейнасці людзей сфарміравалася як
сродак зносін.
Знакамітая беларуская паэтэса Цётка пісала: «Роднае слова! 3 малых дзён чуем мы цябе з матчыных вуснаў. Ты нам тлумачыш усе дзівы свету, якія дзіцячае вока бачыць навокал сябе першы раз».
Так Цётка падкрэслівала значэнне мовы як духоўнага скарбу, які перадаецца ад дзядоў і бацькоў да дзяцей і ўнукаў, ад пакалення да
пакалення. Гімназісты на мерапрыемстве слухалі
беларускія легенды і паданні, гляделі мультыплікацыйны фільм “Дзед”. На уроку
была прадстаўлена прэзентацыя пра міфічных герояў легенд і казак. Яшчэ ўспаміналі беларускія калыханкі,
дражнілкі, лічылкі, гумарэскі, адгадвалі загадкі-жарты.
Шчарбацэвіч Ліза вельмі эмацыянальна і выразна
прачытала верш Д. Бічэль “Родныя словы”, з якім 22 лютага стала пераможцам
абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу “Чытаем па-беларуску з velkom”.
Яшчэ для гімназістаў была прадстаўлена прэзентацыя
“Беларускія кнігі-юбіляры 2018 года” і відэаролік, прысвечаны Міжнароднаму дню
роднай мовы. Ён быў створаны вучнямі 5 “Б” класа.
Комментариев нет:
Отправить комментарий