25-26
студзеня вучням 2 «А»
и 2 «Б» класаў
была прапанавана гульня па кнізе
Людмілы Ўладзіміраўны Мінкевіч “Мая Радзіма – Беларусь. Азбука сімвалаў
краіны.”
Кніга запрашае юнага чытача ў падарожжа па роднай Беларусі, каб
пазнаёміцца з гісторыяй краіны, яе прыродай, культурай, знакамітымі
суайчыннікамі і шмат чым іншым, што складае гонар дзяржавы і робіць яе адметнай
ад усіх іншых.
Што і хто з’яўляюцца сімваламі
Беларусі, па якіх пазнаюць і паважаюць нашу краіну ў свеце? Адказ на гэтае
пытанне для самых маленькіх нашых грамадзян аўтар падрыхтавала ў выглядзе
азбукі. А яшчэ да кожнай літары азбукі падабраны некалькі мілагучных беларускіх
слоў, каб паказаць прыгажосць роднай мовы, прывіць густ да яе з самага
маленства.
Вучні слухалі цікавую
інфармацыю пра сімвалы Беларусі на выбраныя літары азбукі. Затым адказвалі на
пытанні. Кожнаму класу было дано заданне намаляваць беларускі ручнік. Вучні з
цікавасцю праглядзелі беларускі мультфільм “Піліпка”, паводле беларускай
народнай казкі Піліпка-сынок. У канцы мерапрыемства дзеці удзельнічалі ў
віктарыне з наступнымі заданнямі: “Перакладзі з рускай на беларускую мову назвы
кветак”, “Перакладзі з беларускай мовы на рускую назвы жывёл і птушак”, “З
якімі ягадамі вы пазнаёміліся?”, “Пытанні на ўважлівасць”.
Комментариев нет:
Отправить комментарий